11 Apr 2026, 07:12 UTC120 views9 reactionsread 9 August 2026 🚀 Абнаўленне пакета праверкі беларускай арфаграфіі (v. 0.5.2)!
Інструмент ад МТГ «RэZэрвацыЯ» працуе ў MS Office, Telegram, Chrome і іншых праграмах.
Актуальную версію можна спампаваць на нашым сайце.
Што новага:
✅ Слоўнікі на базе актуальнай Граматычнай базы (07.01.2026).
✅ Дадаліся новыя геаграфічныя назвы.
✅ З’явілася зручная тыпаграфская раскладка.
∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
❤8🔥1
27 Mar 2026, 13:55 UTC182 views8 reactionsread 9 August 2026 Сектар усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на семінар-практыкум для ўсіх, хто жадае навучыцца чытаць кітабы.
✍🏽 Арабскаграфічнае пісьменства Беларусі
На беларускіх землях на працягу стагоддзяў ствараліся рукапісныя кнігі — кітабы. Яны змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах, запісаныя арабскім пісьмом.
Рэлігійныя і дыдактычныя творы, …
👍4❤3🔥1
20 Mar 2026, 09:01 UTC477 views25 reactionsread 9 August 2026 🧡 Беларускія народныя казкі — у голасе і слове
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі апублікаваў унікальную старонку з архіўнымі запісамі казак.
🎙 У раздзеле пададзены запісы, зробленыя супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору з канца 1960-х да 2000-х гадоў.
📚 У межах праекта (2023–2025) навукоўцы правялі грунтоўную працу ў архівах Беларусі, Масквы і Са…
❤🔥13❤7🔥5
14 Nov 2025, 13:09 UTC466 views10 reactionsread 9 August 2026 Абноўлены фанетычны канвертар.
Апрача ўласна канвертацыі, таксама паказваецца, якія фанетычныя працэсы адбываюцца падчас канвертавання.
∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
Праца канвертара апісаная ў артыкуле "Беларускі фанетычны канвертар (BelG2P) — ад вытокаў да рэалізацыі".
∽∴∼ Артыкул ∽∴∼
❤5👍4🔥1
10 Nov 2025, 07:27 UTC257 views11 reactionsread 9 August 2026 Абнаўленне Граматычнай базы!
📚 У новай версіі:
• Дададзены пазначэнні прыставак, каранёў і інтэрфіксаў у словах
• Дададзена падтрымка слоў з Ґ-выбухным
• Шматлікія выпраўленні памылак і ўдакладненні
∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
❤11
30 Aug 2025, 14:16 UTC284 views18 reactionsread 9 August 2026 У Нацыянальным корпусе беларускай мовы з’явілася новая магчымасць — пошук па аўдыя. Цяпер, падключыўшы ў фільтры тэкстаў "Аўдыякорпус", вы атрымліваеце магчымасць:
- убачыць расшыфраваны ўрывак з патрэбным словам;
- праслухаць аўдыязапіс гэтага фрагмента;
- адкрыць поўную расшыфроўку тэксту, з якога ён узяты.
Аўдыякорпус дае ўнікальны доступ да жывой гаворкі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай для даследчыкаў.
👍9🎉5❤3🙏1
18 Jun 2025, 08:09 UTC320 views15 reactionsread 9 August 2026 Запіс лекцыі "Нейрасеткі. Практычнае выкарыстанне для мовазнаўцаў".
∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
👍14👏1
15 Jun 2025, 18:56 UTC268 views18 reactionsread 9 August 2026 Дададзены "Корпус тэкстаў 1918–1941 гг." (~3.26 млн. словаўжыванняў)
Новы корпус змяшчае тэксты, створаныя ў перыяд з 1918 па 1941 гг. (арыгінальны правапіс захоўваецца).
👍15❤3
3 Jun 2025, 10:06 UTC468 views9 reactionsread 9 August 2026 Запрашаем на адкрытую лекцыю аднаго з стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы, праграміста Алеся Булойчыка. Сустрэча будзе прысвечана сучасным тэхналогіям у галіне штучнага інтэлекту.
У праграме сустрэчы:
• Чаго можна чакаць ад нейрасетак сёння: міфы і рэальнасць.
• На што варта звяртаць увагу пры працы з сучаснымі тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
• Практычныя прыклады выкарыстання нейрасетак у лінгвіс…
🔥8👍1
21 Feb 2025, 09:52 UTC318 views10 reactionsread 9 August 2026 Наш новы артыкул пра перспектывы Беларускага N-корпуса.
∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
❤6👍4
28 Jan 2024, 17:03 UTC794 views23 reactionsread 9 August 2026 Сябры! Абнавілася наша праверка арфаграфіі анлайн - https://bnkorpus.info/spell.html, для дадатку LanguageTool (калі ён у вас ужо ўсталяваны, то абнаўленне адбылося аўтаматычна), LibreOffice - https://www.libreoffice.org/download/download/.
Для тых, хто карыстаецца нашай праверкай у Microsoft Office і Windows, зноў раім абнавіць Belarusian Proofing Tools ад МТГ «RэZэрвацыЯ» - https://spell.by-reservation.com/.
👍16❤7
19 Jan 2024, 08:04 UTC≈1,840 views35 reactionsread 9 August 2026 Сябры! Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу. Прабачце за нязручнасці. Мы вельмі ўдзячныя за вашыя хваляванні і словы падтрымкі, якія атрымалі.
🔥24❤🔥6👍4⚡1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @bnkorpus. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.