21 Oct 2022, 13:22 UTC≈3,140 views36 reactionsread 7 August 2026 Вітаю! Сёння раскажу пра падкаст, размоўны (ці ток-шоў) фармат якога не так часта сустракаецца ў беларускамоўным падкастынгу.
Што я маю на ўвазе? Большасць беларускіх падкастаў вядуцца ці ў фармаце лекцыі (вядоўцы ці аўтары сцэнарыяў такіх падкастаў – спецыялісты ў нейкай сферы, напрыклад, гісторыі ці літаратуры), ці ў фармаце інтэрв'ю (калі такія спецыялісты ці дасведчаныя людзі запрашаюцца ў якасці гасцей). А вось…
👍23🔥9❤4
30 Sept 2022, 10:45 UTC≈2,660 views54 reactionsread 7 August 2026 Photo
Photo, posted without a caption
❤54
16 Sept 2022, 06:56 UTC≈2,940 views53 reactionsread 7 August 2026 Вітанкі! Канал вяртаецца да жыцця пасля летніх вакацый 🙌
За гэты час накапілася нямала свежых цікавых беларускіх падкастаў, з якімі варта пазнаёміцца.
Пачну з крутога падкаста на беларускай мове "Тэхнавука" - пра тэхналогіі, навуку і космас!
З апісання падкаста: "Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску".
Тут вы пачуеце пра апошнія навіны міжнародн…
🔥36❤10👍7
16 Jun 2022, 14:25 UTC≈2,740 views25 reactionsread 7 August 2026 Photo
Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў у Беларусі. Студыя teamteam арганізоўвае падкаст-пляцоўку на фестывалі Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе 18-19 чэрвеня.
Там можна будзе пазнаёміцца з падкастамі, паспрабаваць запісаць свой, паслухаць спікераў і папрысутнічаць на адкрытым запісе некаторых падкастаў.
Лекцыі будуць праходзіць 2 дні. Адзначым тыя, якія анансаваны па-беларуску:
- Дзяніса Трацюка (падкаст-лабараторы…
🔥22👍2❤1
12 May 2022, 08:07 UTC≈2,740 views27 reactionsread 7 August 2026 Сёння раскажу пра падкаст VANDRA – ад аднайменнага беларускага праекта па павышэнні турыстычнай граматнасці. Магчыма, вы былі сярод тых, хто рабіў перадзамову на ілюстраваную скрэтч-карту Беларусі вясной 2020 года, то вам будзе цікава даведацца, што менавіта аўтар карты і запісвае гэты падкаст.
Тэма падкаста VANDRA – турызм у Беларусі. Аўтар размаўляе са сваімі гасцямі ці расказвае сам пра спадчыну, прыроду нашай к…
👍16❤11
28 Apr 2022, 05:25 UTC≈2,240 views20 reactionsread 7 August 2026 Навінка гэтага году – падкаст ад 34 і МТС “Шляхецкія сем’i Беларусi”.
Падкаст прысвечаны шляхецкім родам, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, а таксама вялізнаму культурнаму пласту, які гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Аўтары падкаста спрабуюць разабрацца, чым былі знакамітыя самыя вядомыя шляхецкія сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.
Ужо выйшла 4 выпускі – пра Радзівілаў, Сапегаў,…
👍17❤3
19 Apr 2022, 07:33 UTC≈2,160 views26 reactionsread 7 August 2026 Пасля доўгага перапынку вяртаюся ў канал. І пачну з цытаты з аднаго з апошніх выпускаў падкаста, пра які раскажу сёння: “Думаў доўга, ці маю права зараз, калі вайна навокал, да цябе з байкамі працягваць звяртацца. І адказ мне Скарына падказаў: кніжкі свае ён выдаваў у часы крывавай вайны, калі Расея з ВКЛ ваявала, калі Полацк улюблёны двойчы спалены быў. Пра вайну тую шмат хто і думаць забыўся, а кніжкі жывуць. Трэба…
👍20❤5🔥1
23 Feb 2022, 06:02 UTC≈2,030 views12 reactionsread 7 August 2026 Добрая навіна! Пасля запуску новай версіі сэрвіса Podcast.ru у ім з’явілася беларускамоўная версія!
Podcast.ru – гэта сэрвіс, які аўтаматычна генеруе спасылкі на падкаст на ўсе ключавыя падкаст-платформы, у тым ліку «Яндэкс.Музыку» і ВК.
Самыя важныя змены ў новай версіі:
✔️ Вядома, гэта найперш магчымасць праглядаць спасылкі на падкасты па-беларуску. Для гэтага трэба выкарыстоўваць кароткі ўніверсальны адрас pc.s…
🔥12
11 Feb 2022, 09:27 UTC≈1,720 views3 reactionsread 7 August 2026 Падкаст, пра які напішу сёння, незвычайны, і хутчэй нагадвае аўдыёкнігу – выхад кожнай главы якой адцягнуты ў часе. Гаворка ідзе пра “Пімкі” – атмасферны мастацкі падкаст па аднайменнай кнізе Кірыла Стаселькі.
“Пімкі” – гэта кніга невялікіх гісторый-казак, у якіх пераплятаюцца беларуская міфалогія і фальклор, выдумка і гісторыя. Яны невялікія і яркія, я б нават сказала сакавітыя. Кожная гісторыя доўжыцца каля 5 хвіл…
👍2❤1
7 Feb 2022, 13:28 UTC≈1,530 views2 reactionsread 7 August 2026 Вітанкі, сёння раскажу пра падкаст, які будзе цікавы тым, хто ў розных сэнсах любіць рабіць нешта сваімі рукамі – ад творчых прац і твораў мастацтва да ўласнага малога бізнэсу. Падкаст так і называецца – “СВАІМІ РУКАМІ”.
Фармат падкаста: інтэрв’ю. Гэта размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны ператвараюць свае ідэі, захапленні і хобі ў працу. І вучацца зарабляць гэтым на жыццё. Сярод герояў “СВАІМІ РУКАМІ” ўжо …
👍2
19 Jan 2022, 07:16 UTC≈1,360 views1 reactionsread 7 August 2026 Рубрыка #размова
7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў падкастаў, пра якія ідзе гаворка ў канале.
Сённяшняя размова са стваральніцай падкаста “Так склалася гістарычна” Ганнай Дзягель.
- Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?
Пра падкасты я ведала даўно. Пэўна першае знаёмства было з праектам Радыё Арзамас. Але я не глыбока пагрузілася ў гэтую тэму, было больш звыкла слухаць фонам падкасты…
❤1
28 Dec 2021, 09:05 UTC≈1,310 views4 reactionsread 7 August 2026 #падкаст_па_беларуску
Вітаю, даўно не чуліся! А мне ёсць, пра што вам расказаць – пра даволі свежанькі падкаст "Кніжная шафа" на літаратурныя і калякніжныя тэмы.
Падкаст называецца гэтак жа, як і невялічкая кнігарня на Грушаўцы ў Мінску, у якой працуюць дзве вядучыя падкаста – абедзьве Насты. Адна з Наст вам ужо знаёмая па падкасту Bellit, пра які я пісала раней.
З апісання падкаста: «У падкасце вас чакаюць разна…
❤3👎1
Showing the 12 most recent of 18 posts we hold for @belpodcasts. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.