7 Aug 2025, 18:33 UTC171 views8 reactionsread 10 August 2026 Па-другое, праект Natatnik нарэшце адкрыў доступ да свайго архіву аўдыязапісаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Беласточчыны і паўночнай Украіны (дэталі – па спасылцы). Выглядае, што гэта матэрыялы колішняга праекта «Дыялекты» (гукавая мапа краіны), новая версія якога знаходзіцца ў распрацоўцы ўжо каторы год. З картай было больш зручна, але няхай пакуль будзе і проста каталог.
🔥7👏1
7 Aug 2025, 18:32 UTC135 views6 reactionsread 10 August 2026 Photo
Рэдка такое бывае, калі ў адзін дзень з’яўляюцца дзве прыкметныя навіны з галіны беларускай дыялекталогіі, пра якія нельга не напісаць. Па-першае, у Чэхіі выйшла чарговая манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка, назву якой на беларускую мову можна перакласці як «Беларускія гаворкі Латвіі як прыклад лексічнай спадчыны балцка-славянскага памежжа» (сама кніга традыцыйна напісана па-польску). Гэта трэцяе па л…
🔥6
21 Feb 2025, 12:48 UTC362 views20 reactionsread 10 August 2026 Сёння, у Дзень роднай мовы, мы адкрываем на нашым сайце публічны доступ да электроннай бібліятэкі арабскаграфічных помнікаў беларуска-татарскага пісьменства. Прасцей кажучы, да сканаў створаных беларускімі татарамі рукапісаў, знойдзеных даследчыкамі ў апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах Беларусі. Разумеючы абмежаваную колькасць зацікаўленых у такім матэрыяле, мы ўсё ж пагадзіліся на публікацыю гэтых помнікаў, каб…
🔥13👍5👏2
7 Feb 2025, 09:45 UTC175 views10 reactionsread 10 August 2026 6 лютага 2025 года споўнілася 80 гадоў прафесару, доктару філалагічных навук Барысу Юсцінавічу Норману. Юбіляр зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай навукі і адукацыі, сусветнай лінгвістыкі. Больш за паўвека ён плённа працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1968–2021), прайшоў шлях ад аспіранта (1966) да загадчыка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (1999–2007). Ён аўтар каля 30 кніг, больш за…
❤5👍3👏1🔥1
20 Oct 2024, 13:10 UTC227 views11 reactionsread 10 August 2026 18 кастрычніка не стала слыннага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Апанасавіча Цыхуна (1936–2024). Патрыярх беларускай навукі нечакана пайшоў ад нас. Здаецца, вось толькі што святкавалі яго 85-годдзе…
Навуковец быў поўны ідэй і планаў, рыхтаваў да друку чарговы том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» і кнігу сваіх артыкулаў, кансультаваў супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Ко…
😢11
30 Sept 2024, 09:46 UTC201 views3 reactionsread 10 August 2026 Photo
Навіна, вартая распаўсюджвання: у другім выданні фундаментальнага «Нацыянальнага атласа Беларусі», якое выйшла з друку сёлета, з’явіўся пашыраны блок лінгвістычных матэрыялаў пад назвай «Беларускія народныя гаворкі. Беларуская айканімія». Рэч у тым, што ў першым выданні гэтага атласа, якое пабачыла свет у 2002 годзе, з лінгвістычных матэрыялаў чамусьці былі толькі некалькі карт, прысвечаных назвам населеных пунктаў Б…
🔥3
19 Aug 2024, 15:33 UTC185 views5 reactionsread 10 August 2026 Учора на YouTube-канале Natatnik выйшла вялікае інтэрв'ю з беларускім дыялектолагам Юрыем Чарнякевічам. Падчас размовы даследчык шчодра падзяліўся сваім экспедыцыйным досведам, расказаў пра асаблівасці стварэння дыялекталагічных атласаў і даў парады ахвочым самастойна запісваць узоры гаворак. Выказаўся Юрый таксама пра мастацкую літаратуру на гаворках, пра ўзбагачэнне сучаснай беларускай літаратурнай мовы з дыялектны…
👏4👍1
10 May 2024, 06:31 UTC209 views4 reactionsread 10 August 2026 Манаграфіі, прысвечаныя гаворкам пэўнага рэгіёна, выходзяць у Беларусі нячаста, прыкладна раз на 10 гадоў. Дый такіх аўтараў – прафесійных дыялектолагаў, якія рэгулярна выязджаюць у экспедыцыі, – у нас можна пералічыць па пальцах дзвюх рук. Таму праігнараваць з'яўленне кнігі кандыдата філалагічных навук Юрыя Чарнякевіча «Гаворкі паўночна-ўсходняй Брэстчыны» было б недаравальна. Пра гэта – новая публікацыя на нашым са…
🔥4
25 Apr 2024, 07:10 UTC173 views5 reactionsread 10 August 2026 Колькі тыдняў таму не надта заўважна прайшла навіна пра выхад новай манаграфіі польскага беларусіста Міраслава Янковяка – гэтым разам пра беларускія гаворкі ў Варэнскім раёне Літвы (мяжуе са Шчучынскім і Воранаўскім раёнамі Гродзенскай вобласці). Некалькі важных дэталяў пра саму кнігу і яе аўтара — у новай публікацыі на нашым сайце.
👍4👏1
18 Apr 2024, 06:21 UTC142 views4 reactionsread 10 August 2026 Цікавыя мовазнаўцу рэчы часам трапляюцца і ў немовазнаўчых выданнях. Нядаўна такой знаходкай стала публікацыя «Лісты Мікіты Ільіча Талстога з Палесся» ў леташнім выпуску часопіса «Беларускі фальклор». Размова тут пра вядомага расійскага славіста, пад кіраўніцтвам якога ў 1960–1980 гадах ладзіліся палескія экспедыцыі для збору дыялектнага і этнаграфічнага матэрыялу. Спецыялісты ведаюць, што ў гэтых выездах удзельнічал…
👏3🔥1
18 Dec 2023, 12:16 UTC194 views8 reactionsread 10 August 2026 Гэтага варта было чакаць: раз спецыялісты не робяць пошукавую базу па беларускіх дыялектных слоўніках (насамрэч робяць, але грунтоўна і таму марудна), то зробяць аматары. Восенню (?) у сеціве з'явіўся сайт, дзе мясцовыя словы і выразы можна знайсці праз пошукавы радок, а не шляхам гартання адсканаваных выданняў.
Такім чынам, маем лагічны, але досыць працаёмкі працяг лічбавай апрацоўкі беларускіх дыялектных слоўнікаў…
❤4🔥3👍1
20 Oct 2023, 11:27 UTC196 views6 reactionsread 10 August 2026 Нядаўна споўнілася 10 гадоў, як на нашым сайце былі выстаўлены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і 5-томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—1998). У сувязі з юбілеем мы вырашылі паглядзець, колькі ж чалавек заходзіла на адпаведныя старонкі раней і ці заходзіць нехта туды цяпер. Заадно зазірнулі ў лічбы па старонцы з Беларускім дыялектным лексікаграфічным фондам.
🔥5❤1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @belarusianlinguistics. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.