6 Aug 2026, 08:04 UTC210 views10 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
6 жніўня 1965 нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. 30 сакавіка 2021 году яго затрымалі ў Жылічах, дзе ён рэстаўраваў палац і праз год асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара.
11 ліпеня 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.
Алесь Пушкін: фрагмэнты жыцьця. Фотагалерэя: https://smarturl.cl…
❤9👍1
6 Aug 2026, 05:52 UTC229 views5 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна → https://smarturl.click/J963L
6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр».
З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нума…
👍3❤2
5 Aug 2026, 06:07 UTC263 views19 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР
5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Другі раз ён стаў дзяржаўным 19 верасьня 1991 году.
Добрая нагода прыгадаць 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
🔥14❤4👍1
4 Aug 2026, 08:01 UTC292 views5 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
4 жніўня 1917 году нарадзіўся Янка Брыль, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
У 2002 годзе ён даў нам эксклюзыўнае інтэрвію
«Калі б беларусу загадалі быць беларусам, які б гэта быў выдатны беларус!» – Янка Брыль у інтэрвію Свабодзе: https://smarturl.click/zZv0E
❤4👍1
4 Aug 2026, 06:00 UTC299 views5 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
Гісторыя амэрыканкі Рут Уолер, якая памерла ў Менску 80 гадоў таму, выратаваўшы беларускіх дзяцей → https://smarturl.click/RxGlW
4 жніўня 1946 году памерла Рут Уолер, місіянэрка ААН у справе дапамогі і аднаўленьня (ЮННРА).
У паваенным Менску яна выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў вадаёме, пасьля чаго захварэла і памерла.
Пра іншыя падзеі 4 жніўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце на сайце Свабоды.
❤5
3 Aug 2026, 05:50 UTC339 views6 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
👉 Падчас вайны Адамовіч удзельнічаў у партызанскім руху.
👉 Працаваў на катэдры беларускай літаратуры БДУ, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, выкладаў беларускую літарату…
❤5👍1
31 Jul 2026, 07:16 UTC454 views8 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец.
Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта!
Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі
❤7👍1
29 Jul 2026, 11:12 UTC475 views7 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся: https://smarturl.click/Mm9lR
🤬7
22 Jul 2026, 17:04 UTC673 views4 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvaboda
Адкуль узялася Беларусь. Таемны сход на Нёмане. Тлумачым з Гурневічам
17 настаўнікаў сабраліся на беразе Нёмана ў 1906 годзе. Яны яшчэ не ведалі, што стануць часткай гісторыі. Сярод іх быў будучы Якуб Колас.
Гісторыю пра таемны сход, царскі перасьлед і нараджэньне беларускага нацыянальнага руху тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.
https://www.youtube.com/watch?v=fAZmpR2oqq4
👍4
20 Jul 2026, 07:59 UTC535 views9 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiosvabodaPhoto
Хто забіў Паўла Шарамета? Расказваем, што пра гэта вядома празь дзесяць гадоў і дзе цяпер асноўныя падазраваныя: https://smarturl.click/J3X9L
Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст, крытык Лукашэнкі і Пуціна загінуў ад выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.
Паралельна з афіцыйным расьсьледаваньнем ва Ўкраіне ішло і журналісцкае. Расказваем, якім быў Павал Шарамет і што стала вядома пра яго забойства за гэты …
🤬8❤1
Showing the 10 most recent of 10 posts we hold for @belarusian_history. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.