10 Apr 2024, 18:25 UTC≈1,820 views75 reactionsread 8 August 2026 Photo
😳Другая палова лютага - пачатак сакавіка - гэта, без сумневу, час соў, час калі гэтыя птушкі актыўна вакалізуюць, знаходзяць сабе пару, занімаюць гнездавыя тэрыторыі.
У гэтым годзе, як і штогод, у пачатку вясны мы (пяць валанцёраў) праводзілі маніторынг гнездавых тэрыторый пугача (Bubo bubo) ў Брэсцкім, Маларыцкім, Жабінкоўскім і Кобрынскім раёнах.
Амаль кожны вечар на працягу некалькіх тыдняў мы выязджалі ў розныя…
❤43🔥13👍11❤🔥7👏1
27 Mar 2024, 14:10 UTC≈1,600 views67 reactionsread 8 August 2026 Photo
🔍Трошачкі занядбаў канал, а вясна набірае абароты. Самы час зрабіць актуальны агляд міграцыі птушак на Берасцейшчыне. Таму па чарзе.
Працягваюць ляцець гусі, але ўжо ў значна меншай колькасці. Часам адбываюцца цікавыя назіранні. Так у мінулую суботу на экасцежцы ў Берасьці затрымаліся на кароткі адпачынак восем белашчокіх казарак. Масава ляцяць качкі-свіцьвы, ныркі-сівакі, качкі-цыранкі, качкі-чыркі, качкі-шылахвост…
🔥31❤18👍11❤🔥7
27 Feb 2024, 21:17 UTC≈1,220 views85 reactionsread 8 August 2026 Photo
😳 Пасля працоўнага дня зладзілі з Юрай спантанны шпацыр па начным лесе. Канец лютага-пачатак сакавіка найлепшы час каб слухаць соў. Беручы пад увагу вельмі цёплае надвор'е, якое ўсталявалася ў апошнія дні, умовы для пошука гэтых птушак вельмі спрыяльныя.
Вясновы вечар у лесе - проста суцэльная асалода. Яшчэ няма насякомых, прыемная тэмпература паветра. Першыя песні драздоў, гоман жураўлёў, крыкі гусей і качак.
Сонц…
🔥54❤16❤🔥8👍7
26 Feb 2024, 17:39 UTC829 views61 reactionsread 8 August 2026 Photo
🦢Што зараз адбываецца ў "палях"?
Працягваецца масавы пралёт гусей. У палове краіны на выходных яшчэ трымаўся лёд, таму неверагодныя чароды гусей у мінулым тыдні затрымліваліся на Берасцейшчыне і Гродзеншчыне. Больш за 10 000 гусей мы назіралі на поле каля в. Лавна ў Мастоўскім раёне. Сярод іх, ужо потым на фотаздымках, знайшлася белашчокая казарка. Такая ж агромністая чарада адпачывала на вялікай лужыне пад Берасцем…
❤🔥37❤12👍10🥰2
22 Feb 2024, 11:29 UTC974 views91 reactionsread 8 August 2026 Photo
☄️Божухна! Неверагодная навіна прыляцела ўчора ўвечары!
12.11.2023 у партугальскай акрузе Сантарэн у мясцовасці Бэнавентэ мясцовая бёрдуотчарка Isa Cabecinhas назірала чорных буслоў (Ciconia nigra) з кольцамі. Адной з акальцаваных птушак аказаўся бусел 3B53, якога мы з Юрай Янкевічам, Дзянісам Піпко, Настай Сяргеевай і Кацярынай Крупянковай акальцавалі птушанём 19 ліпеня 2022 непадалёк ад Дзівіна. З пункту гледжання…
🔥56❤🔥14👍11❤5🎉3🍾1🤯1
21 Feb 2024, 16:53 UTC557 views59 reactionsread 8 August 2026 Photo
👍 Досыць часта на канале я распавядаю пра рэдкія віды птушак, або іншых істот, якіх засталося ў нас няшмат, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і якіх варта і трэба ахоўваць. Мае сябры працуюць амаль кожны дзень дзеля захавання хаця б часткі нашай неверагоднай прыроды для нашчадкаў. Я стараюся пра гэта распавядаць.
Аднак у штодзённай мітусьні, мы забываемся, што акрамя прыроды, нам яшчэ трэба памятаць і пра нашу…
❤🔥27🥰12❤11👍8🕊1
20 Feb 2024, 18:04 UTC495 views101 reactionsread 8 August 2026 Photo
🦔Ноч... Вуліца... Ліхтар... Вожык...
Берасце,
20 лютага 2024
#жывёльнысветгорада
❤60❤🔥14👍13😍6🫡4🔥3😱1
17 Feb 2024, 14:31 UTC719 views71 reactionsread 8 August 2026 Video
🌿На Берасцейшчыну прыйшла вясна...
Хоць раніцай лужыны яшчэ кранае лядок, а на траве бялее іней, у палях у перарывах паміж дажджамі ўжо процьма палявых жаўрукоў, якія спяваюць сваю вясновую песню.
Наваколле разрываецца ад крыкаў шэрых жураўлёў. Гэта ўжо не тужлівыя восеньскія гукі падчас адлёту ў вырай, а сапраўдны гімн вясне! У небе час ад часу пралятаюць невялікія чародкі гусей. У Польшчы ўжо назіралі першых белых…
❤🔥40❤21👍7🔥3
Showing the 8 most recent of 8 posts we hold for @NaturalistsAdventures. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.