4 Jul 2025, 10:49 UTC≈2,150 views38 reactionsread 7 August 2026 Photo
📍 У новым выпуску «Месца тыдня» адпраўляемся даследаваць Гомельскую вобласць.
Стаіўшыся ў аддаленні ад ажыўленых трас, Чачэрск размясціўся на пагорках побач з Сожам. Горад можна абысці пешшу за гадзіну – праўда, за гэтую гадзіну ты ўбачыш мінімум пяць гістарычных лакацый і ўдосталь налюбуешся разьбянымі ліштвамі мясцовых дамоў.
⚡️ Чытаць: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/chachersk
❤25🔥7👍5😍1
9 Jun 2025, 11:20 UTC≈8,010 views23 reactionsread 7 August 2026 Photo
⚡️ Лета 2025 будзе вельмі насычаным: практычна на кожныя выходныя запланаваныя фестывалі, канцэрты і пікнікі. Мы выбралі сем не самых раскручаных варыянтаў за межамі Менска (ёсць і такія, куды можна трапіць абсалютна бясплатна, калі не ўлічваць выдаткаў на дарогу). Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў. Даставай з антрэсоляў палатку, кідай у заплечнік санскрын, ры…
👍12❤🔥6🔥5
21 May 2025, 10:51 UTC≈9,310 views37 reactionsread 7 August 2026 Photo
⚡️ З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў сямі касцёлах Беларусі – у Пінску, Лагішыне, Ружанах, Мядзведзічах, Іванава, Навагрудку і Іўі – пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi. Гэта выдатная магчымасць пачуць рэдкія гістарычныя інструменты і акунуцца ў атмасферу беларускіх касцёлаў. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю будзе вольны.
⠀
У гэтым матэрыяле мы падзелімся гісторыяй арганаў, якія гучацьмуць…
❤31👍6
7 Oct 2024, 11:37 UTC≈4,160 views41 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @travel34
🏕Ці добра ты ведаеш Беларусь?
Нашы сябры з 34mag падрыхтавалі цікавую апытанку пра мясцовыя славутасці, іх геаграфію і гісторыю. Зможаш адказаць на ўсё?
Правярай: https://34mag.net/post/dzien-z-zyccia
❤27👍8😍6
30 Sept 2024, 10:28 UTC≈9,440 views48 reactionsread 7 August 2026 Photo
🍂 Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?
⠀
«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета. У дзень восеньскага раўнадзенства аўтары праекта «Спячая спадчына» наведалі свята ў вёсцы Вязынка – і прывезлі з імпрэзы цэлы фотаальбом:
📸 https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bahach
⠀
#gotobelarus
😍37👍8❤🔥3
27 May 2024, 07:30 UTC≈4,440 views30 reactionsread 7 August 2026 Photo
Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў:
⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/art-museums-belarus-bel
@gotobelarus #gotobelarus
😍17👍8❤4🔥1
21 May 2024, 07:03 UTC≈4,070 views22 reactionsread 7 August 2026 Photo
⚡️ Касцёл кармелітаў у Бялынічах
Цяпер на месцы, дзе стаяў касцёл у Бялынічах, – звычайная плошча. Але калісьці ён быў цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Рэчы Паспалітай.
Гісторыя касцёла звязана з імем канцлера і вялікага гетмана ВКЛ – Льва Сапегі. Годам заснавання касцёла называюць 1624-ы.
Спачатку ўсе адбудавалі з дрэва, але пазней вырашылі ўмацаваць цэглай. Прыход дзейнічаў тут да 1832 года, а ў 1859 годзе …
❤18❤🔥3👍1
20 May 2024, 08:23 UTC≈2,960 views36 reactionsread 7 August 2026 Photo
⚡️ Палессе – ўнікальны рэгіён, які не надта пускае людзей да сабе. Пятро Цалка, палешук, этнограф і дырэктар турыстычнай кампаніі «Мора вандраванняў», расказаў пра міфы і легенды старажытнага беларуса, якія можна знайсці не ў кніжках, а ў сучасных палескіх вёсках.
– Акрэсліць дакладныя межы Палесся проста немагчыма, – кажа Пятро Цалка. – Я прыязжаю, напрыклад, да маці ў Сіманічы, гэта Лельчыцкі раён, і пытаю: «Мамо,…
❤28👍8
15 May 2024, 12:08 UTC≈2,880 views18 reactionsread 7 August 2026 ⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)
Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.
Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі…
❤13😍3👍2
14 May 2024, 08:26 UTC≈2,710 views22 reactionsread 7 August 2026 Photo
⚡ Дубае (Пінскі раён)
📍52.091018, 25.771770
Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэх…
❤14👍4❤🔥2😍2
Showing the 10 most recent of 10 posts we hold for @gotobelarus. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.