27 Apr 2023, 14:45 UTC≈3,590 views33 reactionsread 6 August 2026 Прыняў удзел ў
апошнім выпуску падкаста “Сігнал і шум” пра ацэнку кампаній.
Пакрылі дастаткова шмат пытанняў і, спадзяюся, атрымалася цікава:
1. Калі і каму патрэбная ацэнка бізнэса (прыклады сітуацыі калі яна патрэбная звычайнаму чалавеку/кампаніі/дзяржаве/інвест фондам)?
2. Асноўныя метады ацэнкі бізнэсу як мага больш простымі словамі. Іх плюсы і мінусы, дзе прымяняюцца.
3. У чым розніца паміж ацэнкай буйных пу…
👍33
17 Mar 2023, 12:25 UTC≈3,950 views30 reactionsread 6 August 2026 Вельмі прыемна бачыць канкурэнцыю на “рынку” беларускамоўнага кантэнту па фінансах - тэлеграм канал, і новы падкаст (у першым выпуску пра банкруцтва Silicon Valley Bank і базавую тэорыю пра акцыі і аблігацыі).
👍30
1 Mar 2023, 19:31 UTC≈4,720 views21 reactionsread 6 August 2026 Рэкамендую інтэрв'ю майго суаўтара, Яўгена Левага на MyFin. Для чытачоў каналу, напэўна, не будзе шмат новага - але, магчыма, будзе карысным вашым менш дасведчанным у тэме інвестыцый сваякам і знаёмым.
А вось спасылка на саму (бескаштоўную) кнігу: "Начни инвестировать! Краткий курс для начинающего инвестора"
👍20👎1
12 Nov 2022, 23:45 UTC≈5,150 views70 reactionsread 6 August 2026 Тэма карпаратыўнага кіравання - адна з ключавых у свеце фінансаў, фондавых рынкаў і інвестыцый. Як сістэма стрыманняў і проціваг неабходная дзеля доўгатэрмінова ўстойлівага дэмакратычнага ладу, так і добра пабудаваная сістэма карпаратыўнага кіравання неабходная дзеля таго, каб кампанія функцыянавала паспяхова і ў інтарэсах акцыянераў.
Адной з галоўных прычынаў амаль любога буйнога карпаратыўнага скандалу (і асабліва…
👍65❤4👏1
3 Nov 2022, 22:58 UTC≈5,410 views89 reactionsread 6 August 2026 Пакінуўшая Кабінет Ціханоўскай Таццяна Зарэцкая была прадстаўніцай па эканоміцы і фінансам - таму пракаментую некаторыя аспекты гэтай гучнай гісторыі. Пра яе ўжо выйшлі артыкулы, бадай, ва ўсіх вядучых СМІ, а Наша Ніва зрабіла вельмі якаснае і падрабязнае расследаванне. Я ў сваю чаргу больш дэталёва сфакусуюся на аспектах, звязаных з фінансамі і інвестыцыямі ў стартапы.
Зарэцкая заснавала некалькі cтартапаў, і гэта …
👍77👏10🌚2
24 Oct 2022, 18:28 UTC≈5,560 views38 reactionsread 6 August 2026 Кампанія Aigenis стварыла індэкс топ-7 акцый ("Aigenis Top 7"), якія гандлююцца на беларускім фондавым рынку.
Гэта вельмі добрая і карысная ініцыятыва. Так, беларускі рынак малаліквідны, таму яго "рухі" (асабліва на кароткіх тэрмінах) будуць малапаказальнымі з-за ўплыву абмежаванай колькасці адносна буйных здзелак. Але больш істотна тое, што:
(i) гэта рухае наперад інфрастуктуру рынка
(ii) індэксам цікавяцца смі.
…
👍29🍓3😁2🍌1🏆1💯1🤩1
30 Sept 2022, 13:44 UTC≈6,310 views17 reactionsread 6 August 2026 Добры пост Льва Львоўскага пра, нажаль, яшчэ адну індыкацыю непрафесіяналізму па тэме інвестыцый і фінансавых рынкаў з боку, здавалася б, найлепшых прадстаўнікоў беларускай эканамічнай навукі (прынамсі з ліку тых, хто працуе ў Беларусі). Як я пісаў калісьці, бываюць і больш абуральныя выпадкі адсутнасці самых базавых ведаў і кампетэнцый сярод кандыдатаў навук. Вядома, што якаснай фінансавай (сама-) адукацыі ў Беларус…
👍17
24 Jul 2022, 14:15 UTC≈6,310 views15 reactionsread 6 August 2026 Прафесар Нью-Йоркскага ўніверсітэту Асват Дамадаран апублікаваў абноўленыя разлікі прэмій за краінавыя рызыкі.
Для чаго ўжываюцца такія разлікі?
Інвестарам патрэбны нейкі арыенцір для доўгатэрміновай штогадовай даходнасці інвеставання ў акцыянерны капітал кампаній з розных краін, якая будзе дастатковай для кампенсацыі іх рызыкаў.
Як разлічваецца гэты арыенцір даходнасці?
Вельмі спрошчана - для кожнай краіны:
Ар…
👍14👏1
17 Jul 2022, 15:27 UTC≈5,580 viewsread 6 August 2026 У "Банкаўскім весніку" выйшаў артыкул, закранаючы тэмы развіцця фінансавага рынку. Пракаментую дзве ключавыя прапановы:
1. Па-першае, Мінфіну прапаноўваецца нарэшце пачаць выпускаць аблігацыі ў беларускіх рублях.
Неабходнасць гэтага для развіцця фінансавага рынку цяжка аспрэчваць. Лепш позна, чым ніколі - і зараз (калі па запазычанасцям у іншаземнай валюце "тэхнічны дэфолт" ужо здарыўся) больш няма праблемы "курыцы…
10 Jul 2022, 13:20 UTC≈4,500 views1 reactionsread 6 August 2026 Беларускі ўрад выпусціў пастанову аб забароне іншаземным акцыянерам прадаваць свае долі ў шэрагу беларускіх прадпрыемстваў без дазволу з боку Мінфіну.
Спіс ужо сам па сабе даволі цікавы - напрыклад, у ім няма буйных аўстрыйскіх акцыянераў А1 і Прыёрбанку (хаця ў прынцыпе аўстрыйскія акцыянеры іншых кампаній ёсць). Таму не зусім зразумела, па якіх прынцыпах ён складаўся.
Пазітыўным як для для іншаземных інвестараў, …
👍1
3 Jul 2022, 16:30 UTC≈5,000 viewsread 6 August 2026 Наконт магчымага надыходзячага дэфолту Беларусі па знешніх запазычанасцях у фармаце эўрабандоў - вельмі рэкамендую інтэрв’ю Зміцера Крука на Радыё Свабода.
Па сутнасці я згодны са ўсімі яго тэзісамі. Дадам толькі, што (незалежна ад таго, ці адбудзецца дэфолт) у будучыні менавіта стаўкі па беларускім эўрабандам будуць яшчэ адным (акрамя мультыплікатараў фондавага рынку) індыкатарам таго, ці рэальна краіна нарэшце ста…
11 Jun 2022, 09:33 UTC≈5,850 views1 reactionsread 6 August 2026 Вельмі рэкамендую незаслужана невялікі канал пра статыстычны аналіз. Аўтар (аналітык данных, які працуе ў Flo) закранае шырокі абсяг тэмаў і дапамагае чытачам разабрацца, як навуковыя даследаванні рэлевантныя ў тым ліку і для іх паўсядзённага жыцця.
Вось апісанне каналу ад аўтара.
А вось апошні пост (якраз на тэму фінансаў) з аглядам навуковых папер, якія паказваюць, наколькі мала індывідуальных трэйдэраў зарабляюц…
👍1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @belarus_finance. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.